О себе:Часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” (http://prajdzisvet.org/) узнік у 2008 г. як ідэя віртуальнага перыядычнага выдання, цалкам прысвечанага замежнай літаратуры ў перакладах на беларускую мову.
Маладыя перакладчыкі аб’ядналі свае сілы, каб пашырыць прастору беларускай культуры за кошт увядзення ў яе кантэкcт новых перакладаў замежных аўтараў, а таксама знаёмства з новымі імёнамі сусветнай літаратуры. Першы нумар часопіса выйшаў на прасторы інтэрнэту ў траўні 2009 г.
Часопіс “ПрайдзіСвет” адрасаваны ўсім, хто любіць замежную літаратуру і цікавіцца справай мастацкага перакладу на беларускую мову. На сённяшні дзень гэта адзінае ў Беларусі выданне, цалкам прысвечанае перакладной літаратуры. Перыядычнасць выхаду часопіса – раз на 3 месяцы. Сайт часопіса паміж выхадам тэматычных нумароў пастаянна абнаўляецца.
Заснавальнікі выдання адначасова ставяць сабе за мэту падвышэнне прафэсійнага ўзроўню перакладу на беларускую мову і спробу стварэння школы беларускага перакладу. Дзеля гэтага ў часопісе змяшчаюцца конкурсы; раней зробленыя, але маладаступныя пераклады; а таксама карысныя парады знаных майстроў і карысныя спасылкі на шматлікія рэсурсы ў інтэрнэце.
Рэдакцыя часопіса адкрытая для супрацы і запрашае перакладчыкаў далучацца да нашага праекту. Дзеля гэтага дасылайце нам свае заўвагі, прапановы і пераклады на адрас rada@prajdzisvet.org. Да разгляду прымаюцца тэксты з абавязковай наяўнасцю арыгіналаў.
Ник:prajdzisvet
День рождения:27.5
Сейчас проживает в:, Минск
Личный вэб-сайт:http://prajdzisvet.org/
Друзья
Интересы и хобби
Деятельность:
Часопіс “ПрайдзіСвет” адрасаваны ўсім, хто цікавіцца справай перакладу замежнай літаратуры на беларускую мову. А таксама ўсім аматарам добрага чытва
Интересы:
Літаратура, беларуская мова, пераклад, паэзія, проза, драматургія