Парафія Св. Сымона і Св. Алены - Мінск
Описание: Рыма-каталіцкая парафія Святога Сымона і Святой Алены
Касцёл пабудаваны ў 1910 годзе, у неараманскім стылі. З’яўляецца помнікам архітэктуры.
Кансэкраваны 21 лістапада 1910 года ксяндзом дэканам В. Чачотам.
Першы раз быў разрабаваны ў 1923 годзе, канчаткова зачынены ў 1932 годзе. Быў прыстасаваны для патрэб Дзяржаўнага польскага тэатра БССР, перад Другой Сусветнай вайной у ім размясцілі кінастудую.
З 1941 да 1944 года быў адчынены.
У 50-60 гг. ХХ ст. комплекс касцёла цалкам ігнараваўся, узнікла прапанова або яго ўвогуле знішчыць, або грунтоўна перабудаваць.
У 1969-1971 гг. распрацаваны праект рэканструкцыі храма пад Дом Кіно.
16.05.1990 года святыня была канчаткова вернута Рыма-Каталіцкай канфесіі.