Информация о встрече

- Нацыянальны дзень ґерояў Беларусі - 27 лістапада - фото
  • VK ссылка:event13273075
  • Тип сообщества: открытое
  • Количество подписчиков: 9

- Нацыянальны дзень ґерояў Беларусі - 27 лістапада -

Описание: 27 лістапада - гадавіна Слуцкага Збройнага Чына.

У шэрагу падзеяў 1920 году ў Беларускай гісторыі адно з найбольш важных месцаў займае Слуцкі Збройны Чын, Слуцкае паўстаньне. Падзея стала спробай ўзброенай абароны незалежнасьці Беларусі.

Варта адзначыць, што на працягу лістапада - снежня 1920 году ўзбоеныя паўстанцы ўтрымлівалі свой горад і сваю ідэю. Асноўнай рухаючай сілай Слуцкага Збройнага Чыну было сялянства, якое супраціўлялася савецкай палітыцы ваеннага камунізму і падтрымлівала ідэю незалежнасьці Беларусі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 года.
----------------------------------------------------------------

Зварот Старшыні Рады БНР
з нагоды Слуцкага Збройнага Чыну

"Дарагія Суродзічы!

Зноў збліжаюцца асеньнія дні, калі мы традыцыйна прыпамінаем тых слаўных Случчакоў, якія ў 1920-м годзе пайшлі з зброяй у руках бараніць сваю дзяржаву, Беларускую Народную Рэспубліку, ад бальшавіцкіх агрэсараў.
Было іх дзесяць тысяч – дзесяць тысяч ґерояў. У нашым пост-савецкім часе, цяжка ўявіць сабе, што такое магло адбыцца менш за дзевяноста гадоў таму.
Каб край быў вольным, Слуцкіх вэтэранаў, якія выйшлі жывымі з гэтае вайны, шанавалі-б і паважалі-б як найлепшых сыноў і дачок нашай зямлі. На жаль, мы сталіся чужой калёніяй. Акупанты каралі змагароў за іх ґеройскі збройны чын, а загінуўшых дзесяцігодзямі ігнаравалі.
Сёньня зьвяртаюся да Вас, дарагія суродзічы на Бацькаўшчыне. Адведайце 27 лістапада магілы ґерояў, якія пайшлі паміраць, каб жыла вольная Беларусь.
Суродзічаў узамежжы прашу адзначыць угодкі Слуцкага Збройнага Чыну і прыпомніць імёны змагароў ды аддаць ім чэсьць. Я асабіста прыпамінаю з удзячнасьцю імя Случчака, якога пазнала яшчэ ўдзяцінстве, Лявона Рыдлеўскага. Яго магілу ушануе нашая грамадаў Вяліка-Брытаніі, дзе ён пражыў – на выгнаньні – апошнія гады свайго жыцьця.
Вітаю ўсіх Вас з угодкамі слаўнага Слуцкага Збройнага Чыну.

Жыве Беларусь!"

Івонка Сурвіла
Старшыня Рады БНР
----------------------------------------------------------------

Зварот з нагоды ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну

"Беларусы!

Яны змагаліся за свабоду сваю і Айчыны! Яны не чакалі ні ад каго дапамогі! Яны самыя вырашалі свой лёс! Яны паклалі свае жыцьці за Беларусь, за нас, за цябе!

Восемдзесят дзевяць гадоў таму, 27 лістапада 1920 году, распачаўся Слуцкі Збройны Чын. Нашы продкі выступілі на змаганне за сваю дзяржаву – Беларускую Народную Рэспубліку. У бой рушылі Слуцкі і Грозаўскі палкі Першай Слуцкай Брыгады Стралкоў БНР. Да іх далучыліся беларускія часткі арміі Генtрала Станіслава Булак-Балаховіча, якія раней біліся пад Мазыром - Беластоцкі батальён і Смаленскі полк, а таксама партызанскія атрады «Зялёнага Дуба».

Некалькі тысяч паўстанцаў на працягу месяца давалі адпор бальшавіцкай навале. Апошнія атрады сышлі з поля бітвы толькі ў студзені 1921 году. Партызанскія атрады прадаўжалі змаганьне яшчэ некалькі гадоў.

Свая Рэспубліка нараджалася ў крывавых муках, але наш беларускі родны дух, які тады ажыў, не згасаў. На поле бітвы ў след за случакамі выходзілі наступныя пакаленьні змагароў за Беларусь.

27 лістапада – іхны дзень: Дзень Герояў. Таму ў заклікаем усіх, хто носіць імя беларуса, годна сьвяткаваць гэты Дзень, успамінаць нашых Герояў і штогод ставіць у акне сьвечку. Няхай яе агенчык сігналіць Змагарам, што ў гэтай хаце помняць іх Чын.

Жыве Беларусь!"

Алесь Краўцэвіч, Беларускае Гістарычнае Таварыства
Алег Латышонак, Беларускае Гістарычнае Таварыства ў Польшчы
Анатоль Міхнавец, Беларуская Нацыянальная Памяць

Участники

  • Паўлюк Свідэрскі Минск
  • Алесь Залескі Санкт-Петербург
  • Юлия Чичук Санкт-Петербург
  • Мiкола Нядзеля