Народная харавая капэла БДУ
Описание: Самы студэнцкі калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта!
Заснаваны ў 1946 годзе. У 1959 атрымаў званне "Народны".
Рэпертуар шырокі і разнастайны. Актыўныя ўдзельнікі хора — студэнты, выпускнікі і аспіранты розных факультэтаў БДУ і іншых ВНУ.
Раней кіраўнікамі хора былі такія таленавітыя дырыжоры як заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі як Ігар Мацюхоў, Маргарыта Макарці, Канстанцін Міхальскі. Цяпер ім кіруюць выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вольга і Аляксандр Мінянковы.
Калектыў удзельнічаў у Міжнародных харавых фестывалях у Мінску, Таліне, Вене, а таксама Сербіі, Францыі і Італіі, дзе канцэрты праходзілі з вялікім поспехам.
З 2006 года хор з'яўляецца адным з заснавальнікаў Міжнароднага студэнцкага харавога фестывалю "Папараць-кветка" у Мінску.