Агульная дыктоўка | 1 чэрвеня 2019
Описание: У Мінску зноў адбудзецца “Агульная дыктоўка”. 1 чэрвена а 12 гадзіне ўсе жадаючыя змогуць праверыць сваё валоданне беларускай мовай, напісаўшы пад дыктоўку адмысловы тэкст, прысвечаны 400-годдзю выхаду «Граматыкі» Мялеція Сматрыцкага. Прыняць удзел у мерапрыемстве можна вочна (прыехаўшы ў Нацыянальную бібліятэку) ці дыстанцыйна (запісаўшы тэкст падчас прамой радыётрансляцыі).
“Агульная дыктоўка”праходзіць пры падтрымцы радыёканала «Культура» Беларускага радыё. «Агульная дыктоўка» будзе транслявацца ў прамым эфіры (102,9 FM у Мінску, 88,5 FM у Брэсце, 99,3 FM у Віцебску, 91,5 FM у Гомелі, 95,0FM у Гродне, 99,1 FM у Магілёве).