ПРАБАЙ
Описание: Музычны праэкт “Прабай” – гэта вынік працы некалькі чалавек, якія бачаць адзін аднаго даволі рэдка, а некаторыя з іх нават незнаёмы адзін з адным. Аўтар усіх слоў і музыкі – Трыфанаў Васіль, чалавек з якога ўсё пачалося, жыве у вёсцы Беліца, што пад Жлобінам. Цімошчанка Канстанцін: музыкант, аранжыроўшчык, музычны сааўтар – г Ельск. Ванюк Дзмітрый: Афармленне старонкі у VK, мастацкае афармленне, галоўны ідэйны рухавік – г Магілёў. Мішкоў Мікалай: гукааператар, мастэрынг, запіс – г Мінск. На самой справе, цяжка пералічыць усіх удзельнікаў праэкта, бо гэта ўсе, хто знаходзяцца побач з намі – нашы сем’і, сябры і блізкія людзі. У цяперашні час вядзецца праца над музычным матэрыялам, запіс і пошук музыкантаў для рэпетыцый і канцэртаў.