Эдуард Уладзіміравіч Мацюшонак
Описание: Вялейскі мастак-жывапісец Эдуард Мацюшонак зьявіўся на свет пад сузор’ем Рыб 7 сакавіка 1958 года ў в. Мнюта-2 Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. З дзяцінства вызначаўся невытлумачальным імкненнем зразумець душу чалавека, жаданнем разгадаць таямніцы прыроды.
Жыццёвае крэда: “Кожнае імгненне, як і душа, непаўторнае. Беражы гэта”.
1973 г. – скончыў Суклінскую 8-гадовую школу
1973-1977 гг. – вучоба ў Віцебскім станка-інструментальным тэхнікуме
1977-1979 гг. – служба ў войску
1979-1984 гг. – вучоба ў Віцебскім педінстытуце (мастацка-графічны факультэт)
з 1984 года – з сям’ёй жыве і працуе ў Вялейцы ў СШ №2 (цяпер гімназія №1 “ЛОГАС”) настаўнікам сусветнай мастацкай культуры і выяўленчага мастацтва
з 1998 года – кіруе ў гімназіі студыяй выяўленчага мастацтва “ВЯСЁЛКА”
з 1986 года – пачынае актыўную творчую дзейнасць; прымаў удзел у рэспубліканскіх маладзёжных выставах (г. Менск), у Рэспубліканскай мастацкай выставе “Экалогія” (г. Мінск), у выставе, прысвечанай 100-годдзю В. Стрэмі