Информация о встрече

“Масленіца” фото
  • VK ссылка:event35155880
  • Тип сообщества: открытое
  • Количество подписчиков: 4

“Масленіца”

Описание: Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае дзяцей і дарослых на музейныя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню на Беларусі старажытнага свята Масленіца.

19 лютага 2012 года - “Сустрэча Масленіцы”

26 лютага 2012 года – “Провады Масленіцы”.

Святочныя мерапрыемствы ў гэтыя дні будуць працягвацца з 11 да 16 гадзін. Канцэрт фальклорных калектываў пачнецца а 12 гадзіне. Падчас свята можна даведацца, што значыць “Масленіца” і як у старажытнасці яна святкавалася: з якіх свят і прысвятак складалася, якія стравы падаваліся да стола і каму аказвалі асаблівую пашану.

Кожны наведвальнік зможа набыць смачны пачастунак – традыцыйны масленічны блін-сімвал веснавога сонейка.

На музеі на Масленіцу будзе ладзіцца конкурс “Масленічная лялька-2012”. Матэрыял і памеры лялек залежаць толькі ад фантазіі творцаў! Конкурс пройдзе 19 і 26 лютага гэтага года. Пераможцаў чакаюць прызы!

Спяшайцеся далучыцца да кірмашовых забаў: глядзіце прадстаўленне народнага лялечнага тэатра Батлейка, гуляйце ў народныя гульні, танцуйце беларускія танцы, гушкайцеся на арэлях, частуйцеся рознымі прысмакамі, набывайце лепшыя сувеніры ад народных майстроў! Таксама прапануецца катанне на конях і гужавым транспарце.

Кошт квіткоў для ўсіх катэгорый наведвальнікаў – 20 000 руб.,
дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Кошт катання на гужавым транспарце: маршрут № 1 – 2500 руб.

Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе з 10.00 да 16.30.

Шаноўныя наведвальнікі! Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна пагодных умоў. Святы «Сустрэча Масленіцы» і “Провады Масленіцы” адбудуцца пры любым надвор’і !

Участники

  • Сергей Чернобай