Информация о встрече

Музычна-паэтычная імпрэза “Пункціры” фото
  • VK ссылка:event36461209
  • Тип сообщества: открытое
  • Количество подписчиков: 4

Музычна-паэтычная імпрэза “Пункціры”

Описание: “Калі мы далёка – блізка,
калі мы блізка – далёка…”

Паэзія Алеся Разанава і музыка старадаўняга барока: Альбіноні, Верачыні, Валянціні, Бэнды і іншыя кампазітары
17–18 ст.

Галоўны тон у паэзіі А. Разанава — гэта чуйнае, засяроджанае ўслухоўванне ў «невядомага рытму струмень, невядомай галактыкі хвалю». Творы незвычайнага чалавека і зямныя, і касмічныя адначасова. У іх мноства зямных, прызначаных для чалавека, парад, рэкамендацый, формул-афарызмаў: «існуе знікаючы», «раскрыжаваныя ў целе, кем чуем сябе, не бачым», «час будаваць, вечнасць раструшчваць пабудаванае» ,«і ўсё менш ува мне мяне і ўсё больш бязмежжа».
Ідэя спэктаклю і аўтарства сцэнару належыць мастацкай кіраўніцы тэатру “Зьніч” Галіне Дзягілевай. Са шматлікіх наватарскіх жанраў Алеся Разанава яна выбрала вэрсэты і пункціры. У спэктаклі два акторы – сама Галіна Дзягілева і Ўладзімер Рагаўцоў. Яны чытаюць пункціры і вэрсэты Алеся Разанава пад музыку барока. Для спэктаклю яе падабралі і адаптавалі піяністка Натальля Сазановіч і цымбалістка Тацяна Шумакова. Іх дуэт становіцца трэцяй дзейнай асобай гэтай паэтычна-музычнай п’есы.

Выканаўцы:Таццяна Шумакова (цымбалы)
Наталля Сазановіч (фартэпіяна)
Уладзімір Рагаўцоў і Галіна Дзягілева

Малая зала Белдзяржфілармоніі

Даведкі па тэлефонах: 331-75-53 (працоўны),
185-80-48 (velcom),
601-77-70 (MTS),

Участники

  • Анюта Патаркацишвили Lod
  • Сергей Карпук Минск
  • Татьяна Шумакова Минск