Ванільна і стабільна
Описание: я сядзеў на падаконніку… за шклом ішоў дождж… я глядзеў скрозь слёзы дажджу і піў каву, горкую, як мае думкі… у маёй руцэ цыгарэта… стук дробных кропель па даху, вечар, кава, цыгарэта і Дразды… але чагосьці не хапае… кагосьці… яе… яна, пэўна, п’е латтэ, выпраўляя колькасць адсоткаў дзеля маёй элегантнай перамогі… але яна далёка… а побач сынуля ў клятчастым пледзе… чытае па складах новую азбуку ад Каэльё… я гляджу на яго і разумею, як яму будзе цяжка… калі мяне не стане… цэлая краіна на крохкіх юнацкіх плячох… ты моцны, сынуля, ты моцны… ты вытрымаеш… а потым, калі і ў цябе будзе сынуля… ты сядзеш на падаконнік… успомніш тату і скажаш ціхенька ў усы… “Татачка… дзякуй за стабільнае дзяцінства…”