Информация о паблике

Тарашкевіца | Taraškievica фото
  • VK ссылка:public56075405
  • Тип сообщества: открытое
  • Количество подписчиков: 551

Тарашкевіца | Taraškievica

Описание: Слова тарашкевіца няма ў Тлумачальным cлоўніку беларускай мовы. Яго няма наагул ні ў якім беларускім слоўніку, нават і ў энцыкляпэдыі „Беларуская мова“. Слова-прывід. Слова-фантом.

Разам з тым — гэта, безумоўна, слова ХХ стагодзьдзя, і абазначае яно рэальную зьяву — адзін з варыянтаў беларускай літаратурнай мовы.

Сёньняшні афіцыйны правапіс, які ўжываецца ў школах, афіцыйным друку, кнігавыдавецтве на тэрыторыі Беларусі, у супрацьлегласьць тарашкевіцы часам завецца „наркамаўкай“. Ён успрымаецца як нэўтральны, нічым не афарбаваны, усім прывычны ад школьнай лавы. Тарашкевіца сёньня — гэта знак заангажаванасьці — сацыяльнай, культурнай, палітычнай. Або таксама прыкмета нетутэйшай беларускасьці (зь іншай прасторы або зь іншага часу).

На пачатку стагодзьдзя, калі фармаваўся наш правапіс, ніякіх варыянтаў і альтэрнатываў не было. Браніслаў Тарашкевіч зафіксаваў першыя здабыткі моўнай нармалізацыі ў 1918 годзе ў сваёй „Граматыцы“. Наўрад ці ён тады мог сабе ўявіць, што ад ягонага прозьвішча празь дзесяцігодзьдзі будзе ўтворанае новае слова...

Вось жа тады — на пачатку стагодзьдзя — Тарашкевічаў правапіс быў адзіны і натуральны. Тарашкевіцай напісаная ўся клясычная беларуская літаратура — зь мяккімі знакамі пісалі Купала й Колас, Багдановіч і Гарэцкі, Жылуновіч і Чарвякоў.

Але ў 1933 годзе Савет Народных Камісараў БССР — у духу іншых павеваў таго часу — увёў дэкрэтам іншы правапіс. На той момант нэўтральным, усім звыклым быў менавіта правапіс Тарашкевіча, дапрацаваны іншымі моваведамі — Лёсікам, Станкевічам, Некрашэвічам, Байковым. Ён быў натуральны, як паветра, а ўжо на ягоным фоне новы правапіс успрымаўся як моцна палітычна афарбаваны — фактычна гэты правапіс ператварыў самабытную беларускую літаратурную мову ў нейкі беларуска-расейскі гібрыд. Аднак з часам ён стаўся звыклым і нармальным, што нямала спрычынілася да заняпаду беларускай мовы наагул. Такі стан рэчаў датрываў да нашых дзён.

На пачатку 80-х Тарашкевічаў правапіс вярнуўся зь нябыту. Тады і ўзьніклі тэрміны-антыподы — тарашкевіца і наркамаўка. Аднак антыподы яны ўяўныя: і адно, і другое — гэта ўсё беларуская мова. Настане час, калі беларуская мова зойме належнае ёй месца ў жыцьці краіны, і тады ўсе варыянты непазьбежна зьліюцца ў адзін. Толькі настане гэта, як і шмат чаго іншага, ужо ў ХХІ стагодзьдзі.

Сяргей Шупа, Часопіс "Arche" № 7 (12) – 2000

Участники

  • Александр Дрейт
  • Аляксандр Гарадзецкi Щучин
  • Дмитрий Михальчик Санкт-Петербург
  • Николай Бабак
  • Антон Артюшкевич Минск
  • Уладзімір Мойтак
  • Павел Апанасёнок Минск
  • Виктор Грапов Минск
  • Siarhiej Jemialjanau Минск
  • Алег Пагірэйчык Минск
  • Аляксандр Ляшук Zürich
  • Франак Вячорка Минск
  • Аляксей Івашчанка Минск
  • Sappy Снова
  • Вольга Маржэўская
  • Александр Cheese Минск
  • Маша Ефимова Минск
  • Слава Гурачэўскі Nürnberg
  • Ales Plotka
  • Дмитрий Иваницкий Минск
  • Vasil Ermakow
  • Денис Корзун Минск
  • Mikolaj Kolomacki
  • Мiкiта Prykhodzka Минск
  • Andrey Soika
  • Кирилл Белокурский Могилёв
  • Андрэй Завалей Минск
  • Роман Чертенковский Минск
  • Александр Сосинович Киев
  • Денис Бурко Минск
  • Raman Zhyharau
  • Lina Se Минск
  • Валерыя Мiнiна Минск
  • Flaryjan Vaukalak Тель-Авив
  • Нікола Шевченко Лида
  • Кацярына Джурык Минск
  • Семён Ильин