Беларускi ПЭН
Описание: Старонка Беларускага ПЭНа
https://penbelarus.org
Беларускі ПЭН быў створаны ў 1989 годзе. Зарэгістраваны ў Беларусі як рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне. Уваходзіць у Міжнародны ПЭН-клуб, які мае статус “А” ў ЮНЕСКА і дарадчы статус у ААН. З’яўляеццца адной з арганізацый-сузаснавальніц Беларускага дома правоў чалавека ў Вільні.
P.E.N.: Poets (паэты), Essayists (эсэісты), Novelists (навелісты). Першыя літары гэтых слоў супадаюць у многіх еўрапейскіх мовах, а разам складаюць слова pen — “асадка”. А сёння ПЭН таксама аб’ядноўвае драматургаў, рэдактараў, журналістаў, гісторыкаў, крытыкаў, перакладчыкаў, сцэнарыстаў, блогераў і выдаўцоў — незалежна ад этнічнай прыналежнасці, мовы, колеру скуры, полу і веравызнання.
Мэта Беларускага ПЭНа заключаецца ў тым, каб абараняць свабоду слова і прафесійныя правы пісьменнікаў, пашыраць міжнароднае супрацоўніцтва, удзельнічаць у сусветным літаратурным працэсе, развіваць беларускую культуру, выхоўваць у грамадскай свядомасці высокія гуманістычныя ідэалы.