NGO.BY - Партал грамадскіх аб'яднанняў Беларусі
Описание: Беларуская рэспубліканская грамадская арганізацыя «Аб'яднаны шлях»
Пачаўшы працаваць у 1995 годзе як першы рэспубліканскі цэнтр развіцця і падтрымкі грамадскіх арганізацый, што аказвае тэхнічную і інфармацыйную дапамогу грамадскім ініцыятывам.
Наша місія
садзейнічаць развіццю некамерцыйнага сектара Беларусі, дапамагаючы грамадскім арганізацыям эфектыўна працаваць і заваёўваць грамадскае прызнанне;
падтрымліваць развіцце грамадзянскай супольнасці ў Беларусі праз умацаванне і мабілізацыю грамадскіх рэсурсаў для фарміравання партнёрства паміж грамадскімі абяднаннямі, дзяржаўнымі ўстановамі і бізнес структурамі для паляпшэння якасці жыцця ў грамадстве.
Мэты
забяспечыць бясплатны доступ да інфармацыйных рэсурсаў, электроннага абсталявання, магчымасцяў атрымання фінансавання для шырокага кола беларускіх грамадскіх абяднанняў;
развіццё лідэрскіх якасцяў і навыкаў кіравання ў актывістаў грамадскіх арганізацый праз спецыяльнае навучанне стратэгічнаму планаванню, пошуку фінансавання, бухгалтарскаму ўліку і рэалізацыі праекта;
падтрымка абмену інфармацыяй паміж беларускімі грамадскімі абяднаннямі і супрацоўніцтва з замежнымі арганізацыямі;
садзейнічанне супрацоўніцтву з дзяржаўным і бізнес сектарамі.