РАЗАМ
Описание: Разам - гэта моладзевы валанцёрскі рух Моладзі БНФ.
Разам – гэта добрыя ўчынкі, якія можа зрабіць кожны з нас. Гэта не толькі альтруізм, але і новыя знаёмствы сярод цікавых і актыўных людзей.
Разам — гэта дапамога дзецям і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі, дзецям у лякарнях, дзецям, пазбытым апекі бацькоў, у дзіцячых хатах, прытулках і інтэрнатах; дапамога інвалідам і цяжкахворым; ветэранам, самотным людзям пажылога веку, братам нашым меншым.
Наш праект толькі пачынае сваю дзейнасць і на дадзеным момант існуе толькі ў горадзе Мінск, але пры дапамозе неабыякавых людзей мы зможам пашырыць геаграфію нашай дзейнасці.
Чым вы можаце дапамагчы нам?
1) Прынесці і перадаць неабходныя рэчы
2) Правесці майстар0 клас для дзетак ці выступіць перад імі( клоун, музычныя інстурменты і г.д)
3) Дапамагчы з транспартам
4) Стаць часткай нашага руху