Информация о паблике

Экапаселішча
  • VK ссылка:public88638271
  • Тип сообщества: открытое
  • Количество подписчиков: 119

Экапаселішча "Камяніца" / Экопоселение "Каменица

Описание: Мы - супольнасьць экасядзіб, родавых маенткаў, якія разьмяшчаюцца ў межах дзьвюх весак - Камяніца і Чухны, аддаленых недзе на 1 км. Наш галоўны аб'ядноўваючы фактар - жаданьне жыць бліжэй да прыроды, весьці экалягічны, пермакультурны вобраз жыцьця, стварыць лепшую прастору для роста, разьвіцьця і рэалізацыі нашых дзетак і нас разам зь імі.

Паселішча ўтвараецца ў маляўнічай узгоркавай мясцовасьці з лясамі, лугамі і паплавамі, рассечанымі звілінамі ручаінаў, парослых вербамі, з багатым расьлінным і жывёльным сьветам – пабачыць дзікоў, казуль, ласеў, лісіц, зайцоў і разнастайных, у тым ліку, рэдкіх птушак можна літаральна каля хаты, паблізку ёсьць нават воўкі. Недалёка досыць вялікае крэўскае вадасховішча (1-3 км), барунскія кар'еры (8 км) з празрыстай вадой. Мясцовасьць гістарычная – зусім побач цэнтар мінуўшчыны - Крэва з руінамі замка пачатка XIV ст., недалёка Гальшаны, Баруны і іншыя славутыя мясьціны, па навакольлі шмат дзотаў першай сусьветнай вайны.

Навакольныя вёскі невялікія, шмат хутароў. Вёскі Камяніца і Чухны жывыя, у Камяніцы ўзімку недзе 20 дамоў жылых, у Чухнах больш дачнікаў. Дарогу ў вёсках чысьцяць рэгулярна. Садок, школа, пошта, банк, амбулаторыя, крамы і інш. есьць у Крэва (дзяцей з весак возіць школьны аўтобус). У вёсках ёсьць стацыянарныя тэлефоны, на якія можна падключаць інтэрнэт праз ByFly. Праз Крэва ходзіць некалькі (мікра)аўтобусаў, а таксама рэгулярна езьдзяць прыватныя маршруткі. У весках ёсьць мясцовыя маладыя сем'і з малымі дзецьмі. .

У бліжэйшых нашых плянах ладзіць разам пермакультурныя, бізнэсовыя і сацыяльныя праэкты: стварыць дэманстрацыйную пермакультурную пляцоўку з замкненым цыклам, стварыць хатні сад-школу, стадыен з дзіцячай пляцоўкай, вадасховішча на базе ручаін, ладзіць разам традыцыйныя беларускія сьвяты, праводзіць семінары па пермакультуры, традыцыйных рамествах, наладзіць загатоўку і продаж зелак (траў), на базе паселішча стварыць IT кампанію.

Мы будзем радыя бачыць усіх, хто падзяляе нашы погляды, хоча далучыцца да нейкіх напрамкаў нашай дзейнасьці, а асабліва сем'і з дзеткамі.

+375-29-568-24-95 Кася Панкевіч, +375-29-777-28-55 Сяржук Панкевіч, +375-44-725-98-03 Ігар Хвашчэўскі (па пытаньнях экафермы, прадукцыі і пермакультуры)

На момант ліпеня 2015 у паселішчы 8 сем'яў з 12 дзецьмі: 3 сям'і ў в. Камяніца і 5 ў в. Чухны. Зімавалі дагэтуль 3 сям'і:
1. Сяржук і Кася Панкевічы з двугадовым сынам Алесем. Пражываем тут з восені 2010 года. На дадзены момант сядзіба складаецца з дзьвюх суседніх вясковых хат-хутара на ўскрайку Камяніцы. У першай жылой хаце намі зроблены ўсе гарадзскія камунікацыі і працягваецца рамонт, у другой робіцца лазьня з гасьцявым домам і плянуецца дзіцячы садок на першы час. Мы абодва праграмісты, але Кася цяпер займаецца гаспадаркай (агарод, сад, цяпліца, козы, сабака, каты) і сынам, рукадзельем, традыцыйнымі рамествамі, а Сяржук праграмуе і арганізоўвае IT кампанію, а таксама займаецца будоўляй.
2. Ігар і Ганна Хвашчэўскія з 8цігадовай дачкой і 4хгадовым сынам. З 2011 на ўскрайку Чухнаў (у бок Камяніцы) у арандаваным фермерскім доміку ладзіць экаферму. Арандуе 34 га зямлі (выкарвстоўваецца пакуль часткова). Займаецца вырошчваньнем экапрадукцыі: гародніны, зеляніны, выганкай цыбулі на зеляніну ў цяпліцах, маштабна закладае ягаднікі, займаецца вермікультываваньнем (біягумус), аднаўленьнем глебы, гадуе коз, кур, плянуе завесьці гусей, авечак. Супрацоўнічае з экаарганізацыямі, інвестарамі, мае сертыфікаты і праходзіць еўрапейскую сертыфікацыю.
3.Андрэй і Натальля Кісель-Загаранскія з дзьвюмя дачкамі 5 год і 6 месяцаў. Андрэй - бізнэсоўца. Арганізуе бізнэс і ў весцы. Жывуць з 2014 на ўскрайку Камяніцы (у бок Чухнаў).

Далей глядзіце ў абмеркаваньнях і ў альбомах.

Наша анкета http://ecoby.info/poselenies/kamjanca

Участники

  • Танюшка Корзун Минск
  • Анна Быкова Луга
  • Екатерина Вергейчик-Лабецкая
  • Игорь Плющ
  • Дмитрий Лицкий
  • Воронкова Воронкова Минск
  • Денис Удальев
  • Алена Ціханчук Минск
  • Hanna Vir Минск
  • Дана Ковалёва Минск
  • Алёна Бахарь Минск
  • Наташко Кисель-Загорянская Минск
  • Аляксей Піскун Минск
  • Дмитрий Корзун Минск
  • Ратмір Новиков Полоцк
  • Алеся Регин Санкт-Петербург
  • Василь Александрович Москва
  • Натали Макаревич Минск
  • Андрей Кисель-Загорянский Минск
  • Виктория Игнатенко Молодечно
  • Віт Персу Минск
  • Георгий Новик Улесье
  • Юрась Панкевич Минск
  • Aleksander Litwin Молодечно
  • Nastya Zink Минск
  • Кася Панкевіч
  • Дмитрий Пантелей
  • Юлия Винокурова-Лабунская Чухны
  • Николай Сумаревич Лунинец
  • Анастасия Леоненкова Минск
  • Александр Жданович San Francisco
  • Катерина Войнова Минск
  • Siarhei Shauchenka Минск
  • Андрей Томашевский Кривой Рог
  • Али Томчук
  • Katz Ka Барановичи
  • Анатоль Касянчук Тбилиси
  • Юлия Чернова Минск
  • Дзіяна Восіпава Батуми
  • Кирилл Новицкий Минск
  • Olga Zverok Минск
  • Ольга Щуровская
  • Леся Шведова Минск
  • Юлия Иванова Днепр (Днепропетровск)
  • Сергей Сергеев Минск
  • Sk Wasabi
  • Екатерина Зеньчик Минск
  • Женя Пацкевич Осиповичи
  • Игорь Вансович Лида
  • Mary Nex
  • Антон Бельскі Минск
  • Ваня Ку Минск
  • Света Буткевич Минск
  • Лера Дубасова Смоленск
  • Борис Савич