Простыя словы - Англійская мова па-беларуску!
Описание: Я зрабіла гэту старонку для таго, каб тыя, хто хоча вучыцца на беларускай мове, мелі магчымасць вывучаць англійскую мову праз сваю родную беларускую мову. Калі вам падабаецца гэта ідэя - далучайцеся)
Крышачку пра сябе: я - настаўніца англійскай мовы, працую ўжо амаль што 5 гадоў у гэтай сферы. І цяпер вырашыла зрабіць нешта такое, таму што некаторыя бацькі хвалююцца наконт таго, што ўсе прадметы выкладаюцца толькі на рускай мове.
Кожны дзень новая тэма, цікавыя заданні і конкурсы. Вучыся на роднай мове дыстанцыённа! Вучыся ў зручны для сябе час, без прывязкі да раскладу заняткаў. Хутка я зраблю і відэазаняткі, дачакайцеся!