UNISEX
Описание: Unisex – гэта кам'юніці апантаных, якія ператвараюць звычайныя начныя тусоўкі ў нешта большае. Кожная наша вечарына мае сваю тэму, сваё канцэптуальнае рашэнне, дзе музыка, візуальнае шоў, стыль – усё працуе на стварэнне асаблівага асяродку, у якім удзельнікі могуць пачувацца камфортна і на роўных.
Мы пільна сочым за апошнімі музычнымі трэндамі, вывучаем гісторыю музыкі і працуем з гэтым, рыхтуючы новыя івэнты. Мы запрашаем да ўдзелу сучасных аўдыё/відэа-мастакоў, імкнемся выходзіць за межы звыклага клубнага фармату і заўжды гатовыя да эксперыментаў. Кожная вечарына – гэта культурная акцыя, якая нясе свой уласны мэсэдж, спрыяе трансфармацыі сацыяльных парадкаў і руйнуе стэрэатыпы.
Мы выступаем супраць любой дыскрымінацыі. Мы дэкляруем роўнасць для шматлікіх меншасцяў і не верым у нейкую гамагенную норму. Unisex – гэта талерантнасць тут і цяпер, гэта павага да індывідуальнага, гэта разнастайнасць нашых целаў і свядомасцяў. Гэта наша брацьба за права быць сабой.
Unisex. Пярэдні край клубнай культуры