Цябе, Бога,
праслаўляем
(Те Deum)
Цябе, Бога,
праслаўляем,
Табе, Пане, хвала
вечна,
Неба і зямля спявае
Табе, Ойча векавечны.
Табе, Божа, ўсе
Анёлы,
3 імі Моцы і
Нябёсы,
Хэрубімы,
Сэрафімы
Гімн хвалы
адвечны ўзносяць.
Святы, Святы над
святымі
Бог Магутны і
Ласкавы,
Над зямлёй і небам
слыне
Неабсяжнасць Тваёй
славы.
I апосталы, і вучні,
Хор прарокаў,
поўны хвалы,
3 імі мучанікаў
лучнасць
Аддаюць Табе
пашану.
У сугучным хоры
льецца
Па усёй зямлі наўкола
Табе хвала з нашых
сэрцаў,
Спеў святы Твайго
Касцёла.
Сына з Духам
Суцяшэння,
Велічы Айца
прамністай
Праслаўляе ўсё
стварэнне, -
Валадар хвалы Ты,
Хрыстэ.
Праз вякі гучыць
няспынна
Спеў, што славіць Твае
справы.
Пане, ад усіх правінаў
Захаваць нас будзь
ласкавы.
Каб жа выбавіць
свет цэлы
Праз свае святыя
раны,
Сын Айца
спрадвечны, цела
Ты прыняў ва
ўлонні Панны.
Зруйнаваў Ты брамы
смерці,
На крыжы ёй вырваў
джала,
Каб для ўсіх, хто ў
Цябе верыць,
Радасць вечная
заззяла.
Праваруч Айца, у
славе
Трон Твой, Збаўца
наш адзіны,
Прыйдзеш зноў
адтуль у яве,
Каб судзіць
людскія чыны.
Грэшным Ты не дай
загінуць, -
Будзь нам Збаўцам, не
Суддзёю
I абмый нас ад
правінаў
Дарагой сваёй крывёю.
Са святымі, ў
бляску моцы
Захавай Тваіх
абраных,
Пане, збаў народ
Твой, просім,
Благаслаў Тваіх
падданых.
Шляхам нас вядзі
бяспечным
У нябесны Ерузалем.
Цябе, Валадар
адвечны,
Мы штодзёна
праслаўляем.
He пакінь жа
свайго люду,
Божа, без Тваёй
апекі.
Пану веру, дык не
буду
Асаромлены
навекі.