Трымаю цесныя сувязі са сродкамі масавай інфармацыі, асаблівыя адносіны склаліся з калектывам радыё “Сталіца”, на старонках якога за 2009-2013 гады адбылося 62 інтэрв’ю з супрацоўнікамі і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Займаюся актыўнай грамадскай працай, з’яўлялася першым намеснікам старшыні ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны”, намеснікам старшыні Таварыства “Беларусь—Ірландыя”, працую ў ГА “Дзіцячы фонд духоўнага і культурнага адраджэння “Сакавік” з 1993 года, займалася гуманітарнай дзейнасцю і аздараўленнем дзяцей за мяжой. Выязджала з групамі беларускіх дзяцей у Італію, Англію, Уэльс і Ірландыю. На працягу многіх гадоў працавала з ірландскай арганізацыяй Kilbeggan Friends of Belarus з горада Кілбэгэн графства Вестміт па праекце аздараўлення беларускіх дзяцей: дзяцей-інвалідаў, сірот з розных школ-інтэрнатаў, а таксама са звычайных сем’яў. У 2006 годзе апублікавала дакументальна-публіцыстычную кнігу ” Беларуска-ірландскі дзённік” (107 стар.), у якой паказала сістэму аздараўлення беларускіх дзяцей у Ірландыі, адлюстравала палітычныя, эканамічныя, культурніцкія аспекты ірландскага і беларускага жыцця, намалявала партрэты дваццаці чатырох ірландскіх апякунскіх сем’яў, якія на працягу многіх гадоў пасля чарнобыльскай трагедыі двойчы ў год запрашаюць беларускіх дзяцей на аздараўленне. Валодаю беларускай, рускай, англійскай мовамі; польскай, украінскай і італьянскай -- са слоўнікам.
Мае хобі: люблю спяваць і танцаваць; пішу апавяданні пра свой радавод; пішу вершы і песні; займаюся арганізацыяй і правядзеннем імпрэз на беларускай мове, у тым ліку беларускіх вяселляў з захаваннем этнаграфічных асаблівасцяў. Люблю вандроўкі, кантакты з самымі разнастайнымі людзьмі, работу. Умею афармляць прычоскі, накладваць макіяж і навучаю гэтаму другіх. Захоўваю здаровы лад жыцця, прапагандую валеалогію; люблю плаванне, настольны тэніс. хвотна займаюся хатнімі справамі, люблю гатаваць, шыць, рабіць закаткі. Вельмі люблю тэатр, рэжысёрскую, сцэнарную і акторскую работу, займаюся ажыццяўленнем праекта “Студэнцкі псіхалагічны тэатр мініяцюр Школы асобаснага росту “ШАР”. А самае галоўнае хобі – я люблю любіць, любіць усё і ўсіх, што мяне акружае.