Намесьнік старшыні рэспубліканскае філіі Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Сябра рады Таварыства беларускай мовы
Напісаньне раманаў, апавяданьняў, замалёвак; знаёмства з новымі мовамі: найлепш валодаю роднай БЕЛАРУСКАЙ мовай, збольшага - расейскай, украінскай, польскай, ангельскай:))) калісьці я вучыла латынь, стараславянскую, францускую, італьянскую, сэрбскую, чэскую... цяперака ўжо мала што памятаю... але тая цікаўнасьць да моваў і Слова навучыла мяне любіць неяк іначай - больш глыбака й трывала... да сёньня ўмею любіць доўга й... пісаць пра гэта файныя раманы:)))
Прыгожая музыка любога стылю; фальклёр; клясыка; бард; Стары Ольса, Палац, Ліцьвіны, Тутэйшая шляхта, Камэлёт, NRM, Данчык, Зьміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі, Эдуард Акулін, Вальжына Цярэшчанка, Галіна й Барыс Вайханскія; Гайдамаки, Океан Ельзи, Плач Єремії, Тріо Маренич; Владимир Высоцкий
Фільмы Пітэра Грынуэя, Пэдра Альмадовара
Філязофска-інтэлектуальная плынь у сусьветнай літаратуры; старабеларускі "Раман пра Трышчана ды Іжоту" (16 ст.); Максім Багдановіч, Франьцішак Аляхновіч, Максім Гарэцкі, Уладзімер Караткевіч, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч
-
Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто, – і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаваньне й плюе на “спрадвечны” закон. УЛАДЗІМЕР КАРАТКЕВІЧ, "Ладзьдзя роспачы"
Табе здавалася, што ты й друг твой самотныя, а выявілася, што ўсе, большасьць думала так, як вы, але маўчала, бо кожны лічыў, што ён адзін са сваімі сьмеху вартымі думкамі! УЛАДЗІМЕР КАРАТКЕВІЧ
І хто карэньнямі сваімі глыбей у зямлю стараецца ўлезьці, у таго галава ледзь не да самага сонейка даходзіць. ЗЬМІТРОК БЯДУЛЯ
Мудрацы розных часоў лічылі, што ў кожнай дзяржаве прыстойнаму чалавеку даражэй за ўсё на сьвеце ягоная Свабода. Няволя ж настолькі агідная, што ад яе трэба пазбаўляцца ўсімi сродкамі. ЛЕЎ САПЕГА, падканцлер Вялікага Княства Літоўскага
Можна падманваць частку народа ўвесь час, і ўвесь народ некаторы час, але нельга падманваць увесь народ увесь час. АЎРААМ ЛІНКАЛЬН
Ён ідзе -
Вялікі Сакавік!
Ідзе...
й пад ногі рунь
яму кладзецца, таюць
сьнягі, на паплавох зяленіцца трава...
Радзіма!
Беларусь!
Каханая, сьвятая!
Багаславі нас жыць
і веру захаваць!
НАТАЛЯ АРСЕНЬНЕВА