Місія Радыё Свабода – падтрымка дэмакратычных каштоўнасьцяў і інстытутаў шляхам пашырэньня інфармацыі і ідэяў. Грунтуючыся на перакананьні, што першая неабходная ўмова дэмакратыі – гэта добра інфармаванае грамадзтва, і маючы за сабой паўстагодзьдзя традыцыі альтэрнатыўнага вяшчаньня на згаданы рэгіён: 1. РС перадае аб'ектыўныя навіны, аналітыку і дыскусіі на мясцовыя і рэгіянальныя тэмы, важныя для посьпеху дэмакратычных і рынкавых пераўтварэньняў. 2. РС умацоўвае грамадзянскую супольнасьць, пашыраючы дэмакратычныя каштоўнасьці. 3. РС змагаецца супраць этнічнай і рэлігійнай нецярпімасьці і пашырае ўзаемаразуменьне паміж народамі. 4. РС падае прыклад мясцовым сродкам масавай інфармацыі, дапамагае ў падрыхтоўцы журналістаў для павышэньня іх прафэсіяналізму і незалежнасьці і разьвівае партнэрскія сувязі зь мясцовымі інфармацыйнымі арганізацыямі. 5. РС спрыяе разьвіцьцю цясьнейшых сувязяў паміж краінамі рэгіёну і краінамі з глыбокімі дэмакратычнымі традыцыямі