Люблю творчасць і ствараю маленькія шэдэўры. Бывае, яны атрымліваюцца крыху нязграбныя, але гэта ўсё ж такі творчасць... Веру ў Бога..
Маё месца, як бы там ні было ў жыцці, гэта - літаратура! І калі нешта чытаць не падабаецца, то паспрабую напісаць сама! Абавязкова знайду на гэта час!
Вим Мертенс, Piano gius, увогуле скрыпка і піяніна ў любых варыянтах.
Іх шмат. Напэўна тыя, ад якіх асабліва расчулюся.
Библия. Ник Вуйчич. "Жизнь без границ", В. Короткевич, А. Майков
Страціць час і паглядзець тэлешоу? Вы што????
Бог сядае за белы раяль,
І скрозь заснежаны люты
Прачынаюцца белыя ландышы
У душы льдом і ветрам задзьмутай.
Пачынаецца ціхая музыка,
Калі Бог націска на клавішы...
Бог іграе,
І сціплы падснежнік
у россып зорную пазірае.
нават самы апошні грэшнік
Раптам каецца... Бог іграе!
Так гучыць той дзівосны раял,
Льюцца музыкі Божай струмені
Вечны дух выпраўляецца ў даль...
У малітве згінаю калені.
Гукі сцішацца, людзі ізноў
Акунуцца ў самоту зямную
Але ў сэрцах адно застанецца ў іх,
Што аднойчы паслухаюць
Дзіўную музыку тую!
Из всех легализованных наркотиков газета есть самый быстродействующий яд, дающий наибольшие доходы.