Няма межаў - ёсць толькi перашкоды.
Усякі раз, калі цябе нехта пакрыўдзіў ні за што, калі ты стаміўся ад навакольнага глупства — збірай заплечнік і едзь. Не мае значэння, куды. Можа, ў Джогджакарту, можа, у Лунінец. Дарога — найлепшы антыдэпрэсант. Дарога здымае аднолькава і злосць, і крыўду, і стому. Калі дазволіць гэтым пачуццям развіцца ў сэрцы — з’ясі сам сябе. А таму я ў дарозе. Віктар Марціновіч